- сметанкавае масла – 100 г
- мука – 100 г
- піва - 800 мл
- карыца -1 дробка
- мушкатавы арэх - 1 дробка
- імбір - 1 г.л.
- соль - па густу
-перац - па густу
- сліўкі - 250 мл
- цытрына,
-імбір (парашок),
-кмен - па густу.
У рондалі распусціць сметанкавае масла, дадаць у яго муку і грэць 5 хвілін, змешваючы. Затым заліць у рондаль 800 мл піва, давесці да кіпення, дадаць дробку карыцы і мушкатавага арэха, 1 г. л. імбіра, соль перац па густу і варыць на слабым агні, памешваючы, на працягу 20 хвілін. Пасля гэтага развесці піва сліўкамі і грэць яшчэ 5 хвілін. Гатовы суп упрыгожыць лустачкамі цытрыны, дадаць у яго дробку імбіра і кмена. Падаць да стала разам з цёплым пшанічным хлебам. |