-піва светлае - ½ л
-смятана 20%-вая - 200 г
-жаўток яечны - 2 штукі
-сыр цёрты - 250 г
-цукар - 2 г. лыжкі
-соль - ½ г. лыжкі
-кмен - 2 г. лыжкі
-хлеб чорны - 1 кавалак
-часнык - 3 зубчыка
-перац чорны молаты - па густу
1. Жаўткі расцерці з цукрам і соллю. Дадаць смятану і ўзбіць у аднастайную сумесь.
2. Піва закіпяціць у эмаляваным посудзе, зняць з агню, развесці ў ім смятанава-яечную сумесь, дадаць кмен і цёрты сыр. Затым ізноў падагрэць на павольным агні, увесь час памешваючы, але не даводзячы да кіпення.
3. Нарэзаць хлеб адвольна (можна палачкам), пасыпаць соллю і падсушыць у духоўцы.
4. Гарачыя сухарыкі пасыпаць здробненым часныком і кменам.
5. У парцыённую талерку наліць суп, пакласці некалькі сухарыкаў, упрыгожыць галінкай зеляніны.
|