- піва - 1 л
- смятана - 1.5 шклянкі
- яйка (жаўток) - 2 шт.
- тварог ці сыр - 1/2-1 шклянка
- цукар - 2 г.л.
- кмен - 2-3 г.л.
- чорны хлеб – 500 г
- соль - 1.5 г.л.
Жаўткі расцерці з цукрам і соллю, ўзбіць са смятанай у аднастайную сумесь. Піва закіпяціць у эмаляваным посудзе, зняць з агню, развесці ў ім смятанава-яечную сумесь, дадаць кмен, затым ізноў падагрэць на павольным агні, увесь час памешваючы, але не даводзячы да кіпення. Хлеб нарэзаць палачкамі шырынёй 2 см, пасыпаць кменам і соллю і падсушыць у духоўцы, затым падаць да піўнога супу. Можна падсушыць хлеб, нарэзаўшы яго кубікамі, і атрыманыя грэнкі заліць супам.
|