Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    ПРАВАНСАЛЬСКІ ГАРБУЗОВЫ СУП

    - гарбуз свежы – 650 г

    - рыс (белы сярэднезерны) – 70 г

    - булён курыны - 5 шклянак

    - цыбуля рэпчатая - 100 г

    -алей аліўкавы - 2 ст.л.

    - соль (па густу) - 1/2 г.л.

    - перац чырвоны чылі (молаты) - 1/4 г.л.

    - часнык - 2 зубчыка

    - перац чорны (молаты) - па густу

    - лаўровы ліст - 1 шт.

    - чабор (сушоны здробнены) - 1/2 г.л.

    - сліўкі (10%) - 20 мл.

     

    Ачысціце гарбуз і выдаліце яго асяродак. Мякаць нарэжце кубікамі 2х2 см і адстаўце ў бок. Дробна нашаткуйце цыбулю і часнык; здрабніце лісце чабора. Разагрэйце алей ў адным з рондаляў і пасеруйце цыбулю да мяккасці 3-4 хвіліны.

    Дадайце часнык і чабор і пасеруйце яшчэ 1 хвіліну. Затым дадайце кавалачкі гарбуза, булён, чырвоны перац, лаўровы ліст і палову рысу. Давядзіце суп да кіпення, здымаючы пену, якая з'яўляецца.

    Паменшыце агонь да мінімальнага значэння і варыце, накрыўшы рондаль вечкам, каля гадзіны датуль, пакуль гарбуз не стане вельмі мяккім. Тым часам, у рондаль з кіпячай вадой дадайце другую палову рысу, пасаліце і варыце на павольным агні 12-15 хвілін.

    Адкіньце рыс, апаласніце цёплай вадой і зноў адкіньце. Раздрабніце ў кухонным камбайне гарбузовы суп да пюрэпадобнага выгляду. Дадайце адвараны асобна рыс, сліўкі па густу.

    Пасаліце і паперчыце суп; падавайце на стол у супніцы ўпрыгожаным свежай зелянінай і, па жаданні, грэнкамі з часныком

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (02.08.2014)
    Праглядаў: 240 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar