- кітайскія грыбы (сушоныя) – 30 г
- кітайская капуста - 8 шт.
- глютамат натрыю - 1.5 г
- соль – 2 г
- кунжутны алей – 5 г
- кухарскае віно - 5 мл
- булён - 250 мл
- алей - па густу.
Грыбы замачыць на 30 хвілін ў цёплай вадзе. Прамыць капусту і грыбы. Наліць ў рондаль алею і паставіць на агонь.
Пакласці капусту і ўліць булён. Дадаць грыбы, віно і соль. Давесці да кіпення, дадаць глютамат натрыю, кунжутны алей і падаваць на стол
|