-1 невялікая курыца,
-2 сярэднія цыбуліны,
-1 - 2 морквы,
-корань і зеляніна пятрушкі,
-5 - 6 бульбін,
-2 - 3 салёных агурка,
-соль,
-смятанкавае масла для смажання,
-1 лаўровы ліст,
-перац гарошак.
Курыцу рассекчы на кавалачкі, сварыць булён. Бульбу парэзаць кубікамі і кінуць у булён. Моркву і корань пятрушкі пацерці на буйнай тарцы, дробна парэзаць цыбулю і спасераваць гародніну на сметанкавым масле. Пакласці спасераваную гародніну ў булён. Калі бульбачка будзе амаль гатовая, кінуць перац, лаўровы ліст і парэзаныя саломкай агуркі. Пасаліць суп па густу. Калі бульбачка гатовая, суп можна здымаць з агню. Пры падачы расольніку, у кожную талерку пакласці трохі маянэза і здробненую зеляніну пятрушкі.
|