-пупкі курыныя ці сэрцайкі – 1 кг (колькасць можна памяншаць, можна і тое і другое ўзяць)
-бульба - 4 шт.
-фасоль - 300 г (сырая ці вялікі слоік гатовай)
-цыбуліна - 2 шт
-агуркі салёныя - 4 шт
-таматавая паста - 5 ст.л
-трохі агурочнага расола
-пятрушка
-3 зубка часныку,
-лаўровы ліст,
-соль
-алей кукурузны для смажання
Фасоль замачыць на ноч у гарачай вадзе (калі бяром сырую). На наступны дзень паставіць варыць. Як толькі закіпіць, кладзём пупкі, лаўрушку, солім і варым да гатовасці.
Затым дабаўляем бульбу, нарэзаную кубікамі і робім смажанне з цыбуляй і таматавай пастай. Пасля таго як бульба сварылася, дабаўляем смажанне, даліваем расол, дробна рэзаныя агуркі і выдушваем часнык.
У канцы дабаўляем зеляніну пятрушкі. Калі ж фасоль са слоіка,мы яе кладзём разам з бульбай.
|