-500-600 г марожанай пікшы
- 0,5 шклянкі груцы,
-5-6 клубняў бульбы,
-1 морква,
-0,5 кораня пятрушкі,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-1 салёны агурок,
-2 ст. лыжкі маргарыну,
-4 г. лыжкі смятаны,
-0,5 г. лыжкі дробна нарэзанай зеляніны,
-спецыі.
Перабраную і добра прамытую груцу заліць кіпенем (1:3) і адварыць пры слабым нагрэве, зачыніўшы рондаль вечкам. Карэнні і цыбулю, нарэзаныя саломкай, спасераваць з тлушчам.
Агуркі нарэзаць буйнай саломкай, папярэдне ачысціўшы ад скуркі і выдаліўшы насенне. У кіпячы рыбны булён пакласці крупы і варыць пры слабым кіпенні 30-35 хвілін, за 15-20 хвілін да канчатка варкі дадаць нарэзаную брусочкамі бульбу, пасераваныя карэнні, а затым агуркі, лаўровы ліст, перац.
У самым канцы варкі заправіць расольнік (па густу) пракіпячоным агурочным расолам, соллю. У парцыённыя талеркі пакласці па кавалачку гарачай варанай рыбы, наліць расольнік, дадаць смятану і зеляніну.
|