Сварыць мясны булён, працадзіць. Салёныя агуркі ачысціць ад скуркі і насення, нарэзаць і прыпусціць 5-7 хвілін. Моркву, карняплоды і цыбулю ачысціць, прамыць, нарэзаць саломкай і пасераваць на сметанкавым масле. Капусту вымыць і нарэзаць саломкай. У кіпячы булён пакласці вычышчаную нарэзаную бульбу, даць пракіпець, дадаць капусту і варыць 7-10 хвілін. Пасля гэтага пакласці пасераваную гародніну, падрыхтаваныя агуркі, соль, перац, лаўровы ліст і варыць на павольным агні 10 хвілін.
|