- ныркі, сэрца – 30 г
- бульба – 100 г
- салёныя агуркі – 40 г
- фасоль – 30 г
- рэпчатая цыбуля – 15 г
- часнык – 10 г
- тамат – 5 г
- сала-шпіг – 20 г
- пятрушка – 10 г
- соль - па густу
-перац - па густу.
Замочаную фасоль кладуць у рондаль з халоднай вадой і вараць да паўгатовасці. Пасля гэтага дадаюць нарэзаную лустачкамі бульбу і зноў даводзяць да паўгатовасці.
Затым кладуць адвараныя ныркі і сэрца, падсмажаную з таматам цыбулю, дробна нарэзаныя і прыпушчаныя салёныя агуркі, даводзяць да гатовасці. Перад падачай на стол запраўляюць часныком тоўчаным з салам і пасыпаюць зелянінай пятрушкі.
|