Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    РАСОЛЬНІК РЫБНЫ

    - галавізна рыб асетровых парод – 500 г

    - судак (сом, трэска, акунь марскі) – 200 г

    - корань пятрушкі - 45 г

    - пастарнак - 30 г

    - корань салеры - 15 г

    -цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна

    - цыбуля-парэя - 30 г

    - шчаўе - 1 шчыльны пучок

    -шпінат (можна салату) - 1 шчыльны пучок

    - агуркі салёныя - 2 шт.

    - зеляніна

    -расол агурочны - па густу

     

    Галавізну рыб асетровых парод рассекчы на 2-4 часці, добра прамыць і варыць гадзіну ці ледзь больш. Затым адлучыць мякаць ад храсткоў, выдаліўшы пры гэтым панцырныя пласцінкі, храсткі асобна давесці да гатовасці.

    Рыбу (сом, трэска, акунь марскі) разрабіць на паляндвіцу са скурай і рэбернымі косткамі, нарэзаць кавалкамі, сварыць асобна да гатовасці. Карэнні і цыбулю дробна нашаткаваць і спасераваць на тлушчы.

    Перабранае лісце шчаўя і шпінату (ці замяняючай іх салаты) пасекчы як капусту, агуркі ачысціць ад скуркі і, разрэзаўшы ўздоўж, выдаліць насенне, а затым нарэзаць папярок буйнай саломкай (па жаданні скурку і насенне можна не выдаляць).

    У кіпячы булён пакласці пасераваныя гародніну, агуркі, заправіць спецыямі і паставіць на агонь на 15-20 хвілін. За 5 хвілін да канчатка варкі ў расольнік дадаць шпінат, шчаўе, соль і агурочны расол (па густу), які папярэдне пракіпяціць і працадзіць.

    Пры падачы пакласці ў талерку прагрэтую мякаць рыбы і храсткі галавізны, смятану і зеляніну.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (20.07.2014)
    Праглядаў: 172 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar