- рыба адвараная – 20 г
- крупа грачаная – 100 г
- бульба - 4-5 клубняў
- морква - 1 шт.
- корань пятрушкі - 10 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- агуркі салёныя - 3 шт.
- маргарын сталовы - 1 ст.л.
- смятана - 1 ст.л.
- зеляніна,
-лаўровы ліст,
-перац чорны гарошкам,
-соль - па густу
Ў кіпячы рыбны булён пакласці грачаныя крупы і нарэзаную долькамі бульбу. Моркву, корань пятрушкі і рэпчатую цыбулю нарэзаць лустачкамі, спасераваць на масле і дадаць у булён.
Калі бульба сварыцца да паўгатовасці, пакласці нарэзаную кавалачкамі рыбу, праварыць некалькі хвілін, дадаць прыпушчаныя салёныя агуркі, папярэдне нарэзаныя "касячком" (без скуркі), агурочны расол, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам, соль і давесці да кіпення.
Пры падачы пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі і кропу. Асобна падаць смятану
|