-рыба адвараная - 50 г,
-крупа грачаная - 30 г,
-бульба -150 г,
-морква -20 г,
-корань пятрушкі -10 г,
-цыбуля рэпчатая - 20 г,
-агуркі салёныя - 30 г,
-маргарын сталовы - 10 г,
-смятана -15 г,
-зеляніна,
-лаўровы ліст,
-перац чорны гарошкам,
-соль.
У кіпячы булён, звараны з рыбных адыходаў, пакласці грачаныя крупы і нарэзаную долькамі бульбу. Моркву, корань пятрушкі і рэпчатую цыбулю нарэзаць лустачкамі, абсмажыць і дадаць у булён.
Калі бульба сварыцца да паўгатовасці, пакласці нарэзаную кавалачкамі рыбу, праварыць некалькі хвілін, дадаць прыпушчаныя салёныя агуркі, агурочны расол, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам, соль і давесці да кіпення.
Пры падачы пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі і кропу. Асобна падаць смятану.
|