- ныркі ялавічныя - 500 г
- салёны агурок - 2 шт.
- пятрушка (корань) - 2 шт.
- салера - 1 сцябло
- цыбуля-парэя - 1 сцябло
- цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
- бульба - 4 шт.
- алей - 2 ст. лыжкі
- шчаўе - 100 г
- соль - па густу
З нырак зніміце тлушч і плёнкі. Разрэжце кожную нырку на 3-4 часці, абмыйце, пакладзіце ў каструлю, заліце халоднай вадой і закіпеціце. Потым ваду зліце, ныркі яшчэ раз абмыйце, ізноў заліце халоднай вадой і пастаўце варыць на 1-1,5 гадзіны.
Для падрыхтоўкі расольніка вычышчаныя карэнні і цыбулю нашаткуйце ў выглядзе саломкі і падсмажце на масле ў супавым рондалі. Пасля гэтага рондаль зніміце з агню, пакладзіце ў яго нарэзаную брусочкамі бульбу, заліце булёнам і давядзіце да кіпення.
Затым дадайце вычышчаныя і нарэзаныя лустачкамі салёныя агуркі і варыце 25-30 хвілін. За 5-10 хвілін да канчатка варкі для вастрыні дадайце ў расольнік працэджаны ўскіпячоны агурочны расол, нарэзанае шчаўе (ці салату) і соль.
Перад падачай на стол у расольнік пакладзіце ныркі, нарэзаныя лустачкамі, смятану ці сліўкі і дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі ці кропу.
|