-курыны булён - 350 мл
-агурочны расол - 350 мл
-салера (корань) – 20 г
-пятрушка – 20 г
-шчаўе (дробна нарэзанае) – 250 г
-сметанкавае масла – 10 г
-салёныя агуркі - 3 шт.
-цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-пятрушка - 1 пучок
-лаўровы ліст
-чорны перац (молаты) - па густу.
Салёныя агуркі нарэзаць тонкай саломкай. Карэнні салеры і пятрушкі вымыць, ачысціць, нарэзаць ці нацерці на буйнай тарцы. Цыбулю ачысціць, пасекчы і пасераваць разам з салерай у распушчаным сметанкавым масле. Курыны булён давесці да кіпення.
Пакласці агуркі, праз 10 хвілін дадаць пасераваныя з цыбуляй карэнні. Варыць 15 хвілін. Агурочны расол пракіпяціць і працадзіць праз марлю, складзеную ў 4 пласты. Уліць у рондаль з супам.
Дадаць перац, лаўровы ліст і давесці да кіпення. Пакласці шчаўе, варыць 2-3 хвіліны, зняць з пліты. Перад падачай на стол пасыпаць расольнік здробненай зелянінай і, па жаданні, заправіць сметанкавым маслам ці смятанай.
|