Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    РАСОЛЬНІК СА СМАЖАНЫМІ ПІРАЖКАМІ З КІСЛАГА ЦЕСТА

    - мяса ялавічнае – 500 г

    - цялячая грудзінка - 1 кг

    - яйкі - 6 шт.

    - масла сметанкавае - 2 ст.л.

    - морква - 50 г

    -пятрушка - 50 г

    -цыбуля рэпчатая - 50 г

    - зеляніна пятрушкі - па густу

    - агуркі салёныя - 10-12 шт.

    - агурочны расол – 200 г

    - мука - 5-6 ст.л.

    для цеста:

    - мука - 2 шклянкі

    - масла сметанкавае - 3 ст.л.

    - яйка - 1 шт.

    - вада - 1 шклянка,

    -дрожджы - 1/4 палачкі

    - цукар - 4 ст.л.

    - соль - 1 г.л.

    для фаршу:

    - зялёная цыбуля - 1 кг

    - яйка - 3 шт.

    - масла - 1 ст.л.

    - соль - па густу

    -перац - па густу

    - тлушч для смажання піражкоў

     

    Мяса прамыць, заліць халоднай вадой і паставіць варыць булён. Тонка нарэзаць карэнні і цыбулю, абсмажыць у масле, з даданнем 5 ст.л. мукі. Салёныя агуркі ачысціць ад скуркі і нарэзаць "касячкамі". Карэнні, цыбулю і агуркі пакласці ў булён.

    Грудзінку адлучыць ад костак, вымыць, нафаршаваць, згарнуць рулетам, абвязаць ніткамі, і сварыць у тым жа булёне. Затым зняць ніткі, нарэзаць рулет тонкімі лустамі, пакласці ў супавую міску і заліць супам.

    Для падрыхтоўкі фаршу для грудзінкі 4 вараных яйкі дробна пасекчы, дадаць сечаную зеляніну пятрушкі, расцерці з 5 г сметанкавага масла, пасаліць, паперчыць, размяшаць з 2 сырымі яйкамі.

    Для цеста прыгатаваць рошчыну з дрожджаў, вады, 3/4 мукі і 1 г.л. цукру. Калі рошчына павялічыцца ўдвая, пакласці ў яе, памешваючы, растопленае масла, соль і яйка, расцёртае з цукрам, дадаць 1.5 шклянкі мукі і вымешваць цеста датуль, пакуль яно не будзе адставаць ад сценак рондаля, пасля чаго накрыць яго чыстым ручніком.

    Калі цеста падыдзе, выкласці яго на пасыпаную мукой дошку, добра выбіць, даць яшчэ падысці, затым падзяліць на 2 часці, раскачаць кожную ў пласт таўшчынёй ў мізінец. На адзін з пластоў пакласці кавалачкамі фарш, накрыць іншым пластом і выразаць круглым выманнем піражкі, даць ім падысці 15-20 хвілін.

    Для смажання піражкоў растапіць тлушч у рондальчыку і апускаць туды піражкі, абсмажваючы іх да з'яўлення румянай скарыначкі.

    Для фаршу для піражкоў зялёную цыбулю ачысціць, абрэзаць карані, добра прамыць пад праточнай вадой, абсушыць на ручнік, затым дробна нарэзаць і пасмажыць на патэльні ў масле (сок павінен выпарыцца, а цыбуля застацца зялёнай).

    Да смажанай цыбулі дадаць сечаныя вараныя яйкі, соль, перац, перамяшаць, астудзіць і раскласці на цесце.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (20.07.2014)
    Праглядаў: 181 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar