-асетр - 500-600 г
-пятрушка (корань) - 1 шт.
-салера - 1 шт.
-цыбуля-парэя - 1 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-шчаўе – 100 г
-шпінат – 50 г
-агуркі салёныя - 2 шт.
-алей - 2 ст.л.
-яйка (жаўток) - 1 шт.
-малако - 1 шклянка
-соль - па густу.
Падрыхтаваны кавалак асятрыны заліць халоднай вадой, пасаліць, варыць да гатовасці. Затым выняць рыбу, перакласці ў іншы посуд і заліць невялікай колькасцю булёна. Перабраць і дробна нарэзаць шчаўе і шпінат. Салёныя агуркі ачысціць ад скуркі і нарэзаць саломкай.
Пятрушку, корань салеры, цыбулю-парэю і рэпчатую цыбулю здрабніць і злёгку абсмажыць на масле. Падагрэць булён да кіпення і пакласці ў яго; агуркі, абсмажаныя карэнні і спецыі.
Варыць прыблізна 25-30 хвілін. Праз 20-25 хвілін дадаць шпінат і шчаўе і працэджаны агурочны расол. Сыры яечны жаўток размяшаць з цёплым малаком, паставіць на слабы агонь і, памешваючы, падагрэць, але не да кіпення. Падагрэць нарэзаную парцыённымі кавалкамі рыбу.
Пакласці ў кожную талерку. Расольнік заправіць яечна-малочнай сумессю. Пасыпаць зелянінай пятрушкі. Пры жаданні шпінат у расольніку можна замяніць, лісцікамі зялёнай салаты.
|