-800 г свежай асятрыны,
-1 морква,
- 1 корань пятрушкі,
-1 корань салеры,
-1 цыбуліна,
-2-3 салёных агурка,
-1-2 лаўровых ліста,
-5-8 гарошын перцу,
-1/2 шклянкі агурочнага расола,
-соль,
-зеляніна,
-3 л вады.
Падрыхтаваную асятрыну нарэзаць парцыённымі кавалкамі, варыць у злёгку салёнай вадзе з цыбуляй, спецыямі, затым булён працадзіць. Нарэзаныя кружкамі ці саломкай салёныя агуркі і нашаткаваную моркву, карэнні варыць у невялікай колькасці булёна ці расола 12-15 хвілін, апусціць разам з адварам у булён з рыбай, дадаць па густу агурочны расол і варыць 5-10 хвілін. Падаваць, пасыпаўшы сечанай зелянінай пятрушкі ці кропу
|