- фасоль - каля 50 г
- агуркі салёныя - 1-2 шт.
- бульба - 3-4 клубня
- масла сметанкавае - 1 ст.л.
- смятана - 1 ст.л.
- яйка - 1/4 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
- морква - 1 шт.
- корань пятрушкі - 5 г
-корань салеры - 5 г
- лаўровы ліст,
-перац чорны гарошкам,
-соль - па густу
Фасоль перабраць, прамыць, замачыць на 6 гадзін, затым ваду зліць, ізноў заліць халоднай вадой, пасля чаго адварыць да гатовасці, адвар адцадзіць, але не выліваць.
Салёныя моцныя агурочкі ачысціць ад скуркі (можна і ад насення), нарэзаць саломкай і прыпусціць з невялікай колькасцю вады. Цыбулю, моркву, корань пятрушкі і салеры адносна дробна нарэзаць і спасераваць на сметанкавым масле.
У адвар фасолі ўліць ваду, давесці да кіпення, пакласці бульбу, нарэзаную брусочкамі, і варыць амаль да гатовасці.
Дадаць прыпушчаныя агуркі, пасераваныя карэнні і рэпчатую цыбулю, варыць 7-10 хвілін. За 5 хвілін да канца варкі пакласці адвараную фасоль, уліць пракіпячоны агурочны расол, заправіць чорным перцам (гарошкам), дадаць лаўровым ліст, пасаліць.
Зняўшы з агню, расольнік заправіць сырым яечным жаўтком, расцёртым з часткай смятаны. Гатовы расольнік разліць па талерках, пакласці смятану і дробна нарэзаную зеляніну
|