- бульба - 4 клубня
- цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
- морква - 1 шт.
- агуркі салёныя - 4 шт.
- масла сметанкавае - 1 ст.л.
- крупы грачаныя - 1-2 ст.л.
- корань пятрушкі - па густу
- смятана - 1 ст.л.
- лаўровы ліст,
-зеляніна пятрушкі ці кропу - па густу
Бульбу, пятрушку, моркву ачысціць, прамыць, нарэзаць долькамі, рэпчатую цыбулю - паўколамі. Карэнні і гародніну абсмажыць і закласці ў кіпячы булён. Асобна прыпусціць дробна нарэзаныя вычышчаныя ад скуркі і насення салёныя агуркі. Засыпаць у гароднінны адвар грачаныя крупы, сварыць іх, дадаць сметанкавае масла, лаўровы ліст, прыпушчаныя агуркі, агурочны расол і ўсё пракіпяціць. Пры падачы пасыпаць расольнік сечаным кропам, пятрушкай. Асобна падаць смятану
|