- сушоныя грыбы – 100 г
- салёныя агуркі - 2-3 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- бульба - 2-4 шт.
- пятрушка ці салера (корань) - 1-2 шт.
- масла - 2-3 ст.л.
- смятана - па густу
-соль - па густу
-зеляніна - па густу.
Сушоныя грыбы замачыць, а затым адварыць да гатовасці і нарэзаць саломкай. Цыбулю нашаткаваць паўколамі, корань пятрушкі ці салеры саломкай і злёгку абсмажыць.
Агуркі нарэзаць ромбікамі (грубую лупіну ачысціць, буйнае насенне выдаліць) і адварыць у невялікай колькасці вады. Бульбу ачысціць, нарэзаць брусочкамі, апусціць у кіпячы грыбны булён і варыць да паўгатовасці.
Затым пакласці цыбулю, карэнні, салёныя агуркі, соль, спецыі і давесці да гатовасці. Перад падачай пакласці грыбы і смятану.
|