-гусіныя трыбухі (аднаго гусака),
-300 г барановай грудзінкі,
-200 г свежай капусты,
-3-4 сярэднія бульбіны,
-1 морква,
-2-3 кораня пятрушкі,
-1 корань салеры,
-1 цыбуліна,
-2 сярэдніх памераў агурка,
-2 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-паўшклянкі агурочнага расола,
-2 л вады ці булёна,
-соль - па густу
-перац - па густу
-лаўровы ліст - па густу.
Гусіныя трыбухі абпаліць, вымыць у халоднай праточнай вадзе. Шыйку разрэзаць на 4 часці. Заліць трыбухі і баранавую грудзінку вадой і сварыць булён. Калі булён сварыцца, мясапрадукты выняць з яго і нарэзаць на кавалачкі. У булёне ж сварыць расольнік па рэцэпту "Расольнік дамашні".
|