-700 г ялавічыны,
-3 салёныя агуркі,
-0,5 шклянкі ячных круп (буйных),
-1 ст. лыжка сметанкавага маргарыну,
-4 ст. лыжкі смятаны,
-4 бульбіны,
-1 морква,
-1 корань пятрушкі,
-1 цыбуліна,
-50 г салодкага перцу,
-соль,
-перац,
-лаўровы ліст,
-зелень.
З ялавічыны зварыць булён. Ячныя крупы перабраць, падсушыць у духоўцы, прамыць, зварыць у вялікай колькасці вады. Салёныя агуркі ачысціць ад скуркі і буйнога насення, нарэзаць тонкімі скрылькамі.
Скурку і насенне адварыць, атрыманы агурочны расол працадзіць. Нарэзаныя саломкай моркву, пятрушку, салодкі перац і цыбулю абсмажыць на сметанковым маргарыне.
У булён, які кіпіць, пакласці нарэзаную скрылькамі бульбу, праз 10 хвілін апусціць пасераваную агародніну, падрыхтаваныя ячныя крупы і агуркі, давесці да гатоўнасці.
У канцы варкі дадаць расол, перац, лаўровы ліст, соль. Падаць са смятанай і змельчанай зеленню.
|