-800 г курыцы,
-2 морквы,
-2 цыбуліны,
-1 корань пятрушкі,
-1 корань салеры,
-5-6 бульбін,
-2 салёных агурка,
-250 мл агурочнага расола,
-50 г топленага масла,
-смятана,
-чорны перац гарошкам,
-соль,
-лаўровы ліст,
-зеляніна.
Курыцу адварыць да гатовасці ў падсоленай вадзе, атрыманы булён працадзіць, мяса курыцы аддзяліць ад костак. На масле спасераваць карэнні і цыбулю, нарэзаную саломкай.
Бульбу ачысціць, нарэзаць брусочкамі. Агуркі нарэзаць лустачкамі і прыпусціць у вадзе да гатовасці. Агурочны расол давесці да кіпення і працадзіць.
У кіпячы булён пакласці гародніну і варыць 15 хвілін, затым дадаць агуркі, лаўровы ліст, перац, агурочны расол і варыць расольнік да гатовасці. У талеркі раскласці кавалачкі курынага мяса, заліць булёнам, падаваць са смятанай і зелянінай.
|