- паляндвіца рыбы (сома, сазана, шчупака, трэскі, марскога акуня) – 200 г
- хлеб белы – 40 г
- вада
- яйка - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
- соль,
-перац чорны молаты - па густу
Філе рыбы разам з замочаным у вадзе белым хлебам прапусціць праз мясасечку, дадаць дробна сечаную рэпчатую цыбулю, яйка, заправіць чорным молатым перцам, соллю, перамяшаць і разрабіць на дробныя шарыкі (8-10 шт. на порцыю). Фрыкадэлькі адварыць у рыбным булёне і пры падачы пакласці ў талерку з расольнікам, звараным па любой рэцэптуры
|