-рыба - 150 г.
-агуркі салёныя - 50 г.
-цыбуля рэпчатая - 40 г.
-тлушч - 10 г.
-тамат-пюрэ - 20 г.
-лаўровы ліст
-перац чорны гарошкам
-соль
Разрабіць рыбу на паляндвіцу без костак, нарэзаць яе парцыённымі кавалкамі, апырскаць разведзеным воцатам і вытрымаць на холадзе 30 хвілін. З галавы (без жабраў) і костак сварыць булён.
Дробна нашаткаваць рэпчатую цыбулю, злёгку абсмажыць на тлушчы, дадаўшы ў канцы тамат-пюрэ. Салёныя агуркі, вычышчаныя ад скуркі, нарэзаць тоненькімі лустачкамі.
Працадзіць булён, пакласці ў яго агуркі, варыць 15-20 хвілін, затым дадаць абсмажаную з таматам-пюрэ цыбулю, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам, соль і кавалачкі рыбы.
Варыць да гатовасці. Пры падачы пакласці ў талерку здробненую зеляніну пятрушкі і лустачку цытрыны.
|