-фарш соевы – 200 г
-агуркі салёныя - 4 шт.
-бульба - 2 шт.
-пярлоўка - 2 ст.л.
-морква - 1-2 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-алей - 3-4 ст.л.
-кроп, пятрушка (зеляніна) - па густу
-лаўровы ліст - 1-2 шт.
-смятана соевая - па густу
-соль - па густу.
Прамыць груцу і праварыць яе ў невялікай колькасці вады 15-20 хвілін, затым ізноў прамыць. Бульбу нарэзаць саломкай ці кубікамі. Закіпяціць у рондалі 2 літра вады, апусціць у яе соевы фарш, падрыхтаваную груцу і бульбу.
Моркву нацерці на буйнай тарцы, дробна нарэзаць цыбулю і спасераваць гародніну на алеі. Калі бульба і крупа будуць амаль гатовыя, у рондаль дадаць падрыхтаваную гародніну і лаўровы ліст.
Салёныя агуркі нарэзаць маленькімі кубікамі і пакласці ў суп за 5 хвілін да канчатка варкі, тады ж уліць 3-4 ст. лыжкі агурочнага расола. Паспрабаваць і толькі пасля гэтага пры неабходнасці пасаліць.
Перад падачай на стол заправіць расольнік смятанай і дробна пасечанай зелянінай
|