- мяса – 600 г
- вэнджаная грудзінка (тлустая) – 80 г
- марынаваныя агурочкі - 3-4 шт.
- бульба - 1-2 шт.
- морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- таматавая паста - 1 ст.л.
- памідоры ці таматавы сок
- балгарскі перац
- зеляніна пятрушкі
- соль - па густу
-спецыі - па густу.
Сварыць булён са свініны ці ялавічыны з карэннямі. Мяса выняць з булёна, парэзаць на кавалачкі. У кіпячы булён пакласці нарэзаную бульбу, праварыць хвілін 10 і пакласці нацёртыя на дробнай тарцы агурочкі. Моркву нацерці на тарцы, цыбулю парэзаць кубікамі. Грудзінку парэзаць кубікамі і абсмажыць на патэльні (можна дадаць 1 ст.л. алею). Дадаць моркву і пасераваць у тлушчы 5 хвілін, потым пакласці цыбулю і пасераваць яшчэ хвілін 5. У канцы дадаць таматавую пасту, можна развесці булёнам і злёгку пратушыць смажанне.
|