- зубатка – 150 г
- цыбуля рэпчатая – 30 г
- шчаўе – 40 г
- корань пятрушкі - 5 г
-корань салеры - 5 г
- агуркі (салёныя) – 40 г
- масла сметанкавае – 15 г
- смятана – 20 г
- зеляніна пятрушкі,
-лаўровы ліст
- перац гарошкам
-соль.
Рыбу адварыць да гатовасці, дадаўшы лаўровы ліст, перац гарошкам, соль, выняць з булёна. Корань пятрушкі і салеры, рэпчатую цыбулю нашаткаваць, злёгку абсмажыць, пакласці ў кіпячы булён, дадаць салёныя агуркі, вычышчаныя ад скуркі і нарэзаныя саломкай.
Праварыць на працягу 30 хвілін. Шчаўе перабраць, прамыць, дробна нарэзаць і пакласці ў булён; калі неабходна надаць кіслейшы густ, уліць трохі пракіпячонага і працэджанага агурочнага расола. Варыць 10 хвілін. Падаць, паклаўшы ў талерку кавалак адваранай рыбы, смятану, здробненую зеляніну пятрушкі.
|