-бульба - 4 шт.
-шматкі аўсяныя (геркулес) - 2 ст.л.
-морква - 1/2 шт.
-цыбуля рэпчатая -1/2 шт.
-агурок салёны - 1 шт.
-шчаўе - 4-6 шт.
-цэдра цытрыны (цёртая) - 1 ст.л.
-масла сметанкавае - 1 ст.л.
-булён мясны ці вада - 3 шклянкі
-перац чорны (молаты) - па густу
-соль - па густу.
Цыбулю і моркву нарэзаць саломкай, спасераваць на масле. Агурок ачысціць ад скуркі і насення, нарэзаць саломкай і прыпусціць у расоле 10-15 хвілін. Шчаўе нарэзаць палоскамі, апарыць.
У кіпячы булён ці ваду пакласці спачатку бульбу, нарэзаную брусочкамі, давесці да кіпення, затым - цыбулю, моркву і аўсяныя шматкі. Варыць 5 хвілін.
Пасля гэтага дадаць агурок і шчаўе, пасаліць, паперчыць, давесці да кіпення і заправіць цытрынавай цэдрай. Падаць расольнік са смятанай.
|