-600-800 г судака,
-600 г бульбы,
-1 цыбуліна,
-350 г памідораў,
-2 ст.л. масла,
-1 лаўровы ліст,
-10 гарошын перцу,
-1 пучок пятрушкі,
-жменька зеляніны салеры,
-па 2-3 ст.л. зеляні кропу і пятрушкі,
-соль.
Галаву, скуру і косткі рыбы сварыць на працягу 30 хвілін у 2,25 літрах злёгку падсоленай вады. Бульбу нарэзаць кубікамі, цыбулю дробна пасекчы і заліць працэджаным скрозь сіта булёнам. Дадаць зеляніну пятрушкі і салеры і варыць яшчэ 20-25 хвілін. За 10 хвілін да канчатка варкі дадаць падрыхтаваныя кавалкі судака, нарэзаныя долькамі памідоры, лаўровы ліст і перац гарошкам і праварыць суп на слабым агні. Выняць пучок пятрушкі і салеры і дадаць у юху масла. Кроп і зеляніну пятрушкі дробна пасекчы і пасыпаць суп.
|