Ўзяць дробнай рыбы і сварыць з яе булён. Варыць на лёгкім агні датуль, пакуль рыба канчаткова не разварыцца, злёгку пасаліць. Працадзіць скрозь caлфетку. У гатовы булён пакласці асятрыну ці сцерлядзь нарэзаную на кавалкі па ліку порцый, і кіпяціць датуль, пакуль рыба не сварыцца. Па жаданні можна пры другаснай варцы пакласці некалькі вычышчаных бульбін.
|