- ялавічына - 500 г,
-вэнджаніна свіная – 200 г,
-вэнджаніна з ялавічыны - 200 г,
-сыравэнджаная каўбаса - 100 г,
-сасіска – 2 шт.,
-таматавая паста - 3 ст. л.,
-агуркі салёныя – 100 г,
-цыбуля - 1 шт (сярэдняга памеру),
-цытрына - 1/2 шт.,
-алівы - 20 шт.
Ялавічыну адварыць выняць і парэзаць на невялікія кавалачкі. На аліўкавым масле абсмажыць цыбулю і салёныя агуркі ў самым канцы дадаць таматавую пасту і тушыць 5 хвілін. У кіпячы булён дадаць нарэзаную вэнджаніну, каўбасу і сасіскі. Варыць 5 хвілін, дадаць абсмажаную цыбулю з агуркамі. Варыць 5 хвілін. Затым выціснуць сок з 1/2 цытрыны і дадаць у булён. Дадаць ялавічыну і мелканарэзаныя алівы. Не забудзьцеся пакласці смятану.
P.S. Лепш не разаграваць больш двух разоў, бо алівы потым набываюць "арыгінальны" густ.
P.S.S. Калі вам не будзе хапаць кіслаты дадайце цытрыну кольцамі
|