- рыба – 500 г
- агуркі – 200 г
- каперсы – 80 г
- бульба – 200 г
- масла сметанкавае – 100 г
- сухары паніровачныя - 15г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- соль - па густу.
Трэску, акуня ці судака разрабіць на паляндвіцу (без костак), нарэзаць невялікімі кавалачкамі і адварыць у невялікай колькасці вады. Вычышчаныя, нарэзаныя салёныя агуркі паскладаць у неглыбокі рондаль, дадаць каперсы, пасераваную цыбулю, рыбны булён і варыць пры зачыненым вечку на працягу 10-15 хвілін на малым агні. Вычышчаную свежую капусту нарэзаць, пакласці ў асобны рондаль, дадаць сметанкавае масла, ваду, накрыць рондаль вечкам і тушыць прыкладна 40 хвілін. Затым дадаць падсмажаную цыбулю, тамат-пюрэ, воцат, цукар, соль, лаўровы ліст, перац і тушыць да гатовасці. Калі капуста будзе гатовая, пакласці ў рондаль падсмажаную з маслам муку, размяшаць і пракіпяціць. Свежую капусту можна замяніць квашанай, але ў гэтым выпадку не трэба дадаваць воцату. У глыбокую патэльню пакласці пласт тушанай капусты, на яе кавалачкі гатовай рыбы, затым пласт агуркоў з каперсамі і другі пласт тушанай капусты. Зверху пакласці адвараную бульбу, нарэзаную лустачкамі, пасыпаць сухарамі, апырскаць маслам і запекчы ў духоўцы.
|