- грыбы белыя сушоныя – 10 г
- морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1-2 цыбуліны
- агуркі салёныя - 2-3 шт.
- гарошак зялёны - 2 ст.л.
- бульба - 2-3 бульбіны
- тамат-паста - 2 г.л.
- масліны - 10-12 шт.
- масла сметанкавае - 1 г.л.
- цытрына - па густу
-зеляніна - па густу
-соль - па густу
- смятана - 1 ст.л.
Прамытыя сушоныя грыбы замачыць у халоднай вадзе на 3-4 гадзіны, затым адварыць да гатовасці, астудзіць, нарэзаць дробнымі кубікамі і абсмажыць на сметанкавым масле з даданнем тамата-пасты. Салёныя агуркі ачысціць ад скуркі і насення, нарэзаць, адварыць у невялікай колькасці вады. У кіпячы грыбны булён пакласці падрыхтаваныя грыбы, нарэзаную кубікамі бульбу і варыць амаль да гатовасці бульбы, пасля чаго дадаць салёныя агуркі, абсмажаную цыбулю, моркву, зялёны гарошак. Заправіць соллю. Варыць на працягу 5-10 хвілін. Пры падачы пакласці ў талерку з салянкай масліны, лустачку цытрыны, смятану і дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі ці кропу.
|