-5-6 сушоных грыбоў (лепш белых сярэдняй велічыні),
-5 салёных грыбоў,
-200 г квашанай капусты,
-1 морква,
-1 корань пятрушкі,
-2 ст. лыжкі алею,
-10 аліў,
-1-2 лаўровых ліста,
-5-8 гарошын перцу,
-смятана,
-соль,
-зеляніна,
-3 л вады
Сварыць амаль да гатовасці сушоныя грыбы, нарэзаць лустачкамі ці саломкай, апусціць ізноў у працэджаны булён, пакласці нашаткаваную капусту, моркву, корань пятрушкі, алівы, салёныя грыбы і варыць 30 хвілін. Дадаць масла, спецыі і варыць яшчэ 15 хвілін. Падаваць са смятанай і сечанай зелянінай
|