-грыбы сушоныя - 5 г,
-грыбы свежыя - 15 г,
-грыбы марынаваныя - 10 г,
-грыбы салёныя - 10 г;
-цыбуля рэпчатая - 50 г,
-агуркі салёныя - 30 г,
-масліны - 20 г,
-каперсы - 10 г,
-алівы - 10 г,
-тамат-пюрэ - 20 г,
-масла сметанкавае - 10 г,
-смятана - 30 г,
-цытрына - 1/10 шт.,
-лаўровы ліст,
-перац чорны гарошкам,
-зеляніна,
-соль.
Сушоныя грыбы адварыць, адцадзіць і нарэзаць саломкай. Папярэдне адвараныя на працягу 4-5 хвілін і нарэзаныя саломкай свежыя грыбы пакласці ў кіпячы адвар з сушоных грыбоў і варыць 12-15 хвілін. Падрыхтаваць як звычайна рэпчатую цыбулю з таматам-пюрэ і салёныя агуркі. Марынаваныя апенькі, салёныя рыжакі ці грузды апарыць і нарэзаць саломкай. Падрыхтаваныя прадукты пакласці ў кіпячы булён і варыць 10-15 хвілін, затым дадаць адвараныя сушоныя грыбы, чорны перац, лаўровы ліст, пасаліць і даць закіпець. Увесці масліны, каперсы, смятану і варыць яшчэ 5 хвілін. У талерку пакласці лустачку вычышчанай цытрыны і зеляніну.
|