- ялавічына – 600 г
- маргарын – 40 г
- цыбуля рэпчатая – 75 г
- агуркі (салёныя) – 120 г
- тамат-паста – 75 г
- соус востры – 25 г
- мука – 10 г
- воцат – 5 г
- часнык - 1-2 долькі
- цытрына - 1/2 шт.
- булён мясной – 1,2 л
- зеляніна - па густу
-соль - па густу
-спецыі - па густу
для грэнак:
- сыр (галандскі) – 80 г
- масла сметанкавае – 40 г
- яйкі (жаўток) - 1 шт.
- тамат-паста – 15 г
- часнык - 1-2 долькі
- хлеб пшанічны – 300 г
- перац чырвоны (молаты) - па густу.
Мяса нарэзаць дробнымі брусочкамі, абсмажыць разам з цыбуляй і мукой, заліць 1/3 часткай булёна і тушыць да гатовасці; дадаўшы тоўчаны часнык, тамат, соус і воцат, патушыць 3-5 хвілін, затым заліць пакінутым булёнам, заправіць спецыямі і пракіпяціць. Падаць з кавалачкам цытрыны і сечанай зелянінай. Асобна на піражковай талерцы падаць грэнкі. Для іх падрыхтоўкі хлеб нарэзаць на 4 лустачкі. Нашмараваць іх масай, якая складаецца з сумесі цёртага сыра, тамата, сырога жаўтка, масла і чырвонага перцу, і запекчы ў смажыльнай шафе. |