-100 г целячых нырак,
-100 г ялавічыны,
-100 г свініны,
-70 г сала,
-2 цыбуліны,
-3 зубчыка часныку,
-4 салёных агурка,
-20 г каперсаў,
-3 ст.лыжкі тамат-пасты,
-2 ст.лыжкі смятаны,
-цытрына - па густу,
-зеляніна - па густу,
- перац чырвоны молаты - па густу,
-соль - па густу.
Рэпчатую цыбулю дробна пасекчы і абсмажыць з нарэзаным кубікамі салам. Часнык нацерці на дробнай тарцы. Целячыя ныркі адварыць, пасмажыць, ялавічыну і свініну адварыць, усё нарэзаць тонкімі лустачкамі, дадаць тамат-пасту, чырвоны молаты перац, салёныя агуркі, вычышчаныя ад скуркі і насення, нарэзаныя саломкай, рэпчатую цыбулю, абсмажаную з салам, часнык і патушыць некалькі хвілін. Затым уліць трохі булёна і праварыць 5 хвілін. Паліць па густу. Падаючы салянку пакласці каперсы, 2-3 долькі цытрыны, дробна нарэзаную зеляніну і заправіць смятанай. |