- селядзец свежы - 80 г
- сардзіны – 15 г
- салёны селядзец (паляндвіца) – 20 г
- цыбуля рэпчатая - 30 г
- агуркі салёныя – 20 г
- тамат-пюрэ – 5 г
- каперсы – 5 г
- алівы – 5 г
- масліны – 5 г
- масла сметанкавае – 10 г
- цытрына - 1/6 шт.
- зеляніна пятрушкі - па густу
-лаўровы ліст - па густу
- перац чорны гарошкам - па густу
-соль - па густу.
Свежы селядзец, сардзіны без костак нарэзаць роўнымі лустачкамі вагай 25-35 г. Паляндвіцу вымачанага салёнага селядца са скурай нарэзаць тонкімі лустачкамі вагай 5-10 г. У кіпячы булён ці ваду пакласці пасераваную рэпчатую цыбулю, алівы, каперсы, звараныя ў невялікай колькасці вады салёныя агуркі з адварам і варыць 8-10 хвілін. Дадаць свежага і салёнага селядца, сардзіны, лаўровы ліст, перац гарошкам. Варыць салянку на слабым агні да гатовасці свежай рыбы. Саліць па густу. У талерку з салянкай пакласці масліны, лустачку цытрыны і нарэзаную зеляніну.
|