- булён рыбны – 300 г
- капуста свежая – 60 г
- грыбы салёныя ці марынаваныя – 40 г
- агуркі салёныя – 30 г
- тамат-пюрэ – 25 г
- масліны – 10 г
- сала – 20 г
- селядзец вэнджаны – 20 г
- цыбуля рэпчатая - 40 г
- масла сметанкавае – 20 г
- зеляніна - па густу
-соль - па густу
для фрыкадэлек:
- паляндвіца рыбная – 40 г
- мяса крыля (крэветак) – 10 г
- малако – 15 г
- цыбуля рэпчатая – 5 г
- масла сметанкавае – 5 г
- хлеб пшанічны – 10 г
- мука – 10 г
- яйка - 1/4 шт.
- перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу.
Белакачанную капусту нашаткаваць і тушыць з вычышчанымі ад скуркі і насення, нарэзанымі ромбікамі салёнымі агуркамі, абсмажанай дробна нарэзанай рэпчатай цыбуляй і таматам-пюрэ. У рыбны булён пакласці нарэзанае кавалачкамі сала і паляндвіцу вэнджанага селядца, злёгку абсмажаныя салёныя ці марынаваныя грыбы, масліны, тушаную гародніну і варыць 5-10 хвілін. Асобна прыгатаваць фрыкадэлькі: нарэзаную кавалачкамі рыбную паляндвіцу без скуры і костак разам з мясам крыля (ці ж крэветкамі, крабавымі палачкамі) прапусціць праз мясасечку, дадаць дробна насечаную рэпчатую цыбулю, замочаны ў малацэ пшанічны хлеб, яйка, чорны молаты перац, соль, сфармаваць шарыкі велічынёй з грэцкі арэх, запаніраваць у муце і абсмажыць на сметанкавым масле. Пры падачы ў салянку пакласці фрыкадэлькі і дробна нарэзаную зеляніну
|