- булён рыбны – 1,5 шклянкі
- капуста свежая – 60 г
- грыбы салёныя ці марынаваныя - 2-3 ст.л.
- агуркі салёныя - 2-3 шт.
- тамат-пюрэ - 1 ст.л.
- масліны (без костачак) - 5-6 шт.
- сала – 20 г
- селядзец вэнджаны - 2-3 невялікіх кавалачка
- цыбуля рэпчатая - 1 невялікая цыбуліна
- масла сметанкавае - 1 ст.л.
- зеляніна - па густу
-соль - па густу
для фрыкадэлек:
- паляндвіца рыбная – 40 г
- мяса крыля (крэветак) - 10 г
- малако - 1 ст.л.
- цыбуля рэпчатая - 1/4 цыбуліны
- масла сметанкавае - 1 г.л.
- хлеб пшанічны - 1 лустачка
- мука - 1 г.л.
- яйка - 1/4 шт.
- перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
Белакачанную капусту нашаткаваць і тушыць з вычышчанымі ад скуркі і насення, нарэзанымі ромбікамі, салёнымі агуркамі, абсмажанай, дробна нарэзанай, рэпчатай цыбуляй і таматам-пюрэ. У булён пакласці, нарэзанае кавалачкамі, сала і паляндвіцу вэнджанага селядца, злёгку абсмажаныя салёныя ці марынаваныя грыбы, масліны, тушаную гародніну і варыць 5-10 хвілін. Для фрыкадэлек: нарэзаную кавалачкамі рыбную паляндвіцу (без скуры) разам з мясам крыля (ці ж крэветкамі, крабавымі палачкамі) прапусціць праз мясасечку, дадаць дробна насечаную рэпчатую цыбулю, замочаны ў малацэ пшанічны хлеб, яйка, чорны молаты перац, соль. З фаршу сфармаваць шарыкі велічынёй з грэцкі арэх, запаніраваць у муце і абсмажыць на сметанкавым масле. Пры падачы ў салянку пакласці фрыкадэлькі і дробна нарэзаную зеляніну
|