- кальмары – 300 г
- цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
- агуркі салёныя - 2 шт.
- тамат-паста - 1 ст.л.
- алей - 3 ст.л.
- часнык - 2-3 зубчыка
- перац чорны молаты - па густу
-зеляніна пятрушкі ці кропу - па густу
-соль - па густу.
Вычышчаныя і памытыя кальмары злёгку адбіць, нарэзаць дробнымі кавалачкамі і абсмажыць у масле. Злёгку абсмажыць здробненую рэпчатую цыбулю і разам з кальмарамі скласці ў рондаль, дадаць тамат-пасту, вычышчаныя і нарэзаныя лустачкамі салёныя агуркі, дробна сечаны часнык, соль, чорны молаты перац, ваду. Варыць пад вечкам 30-40 хвілін. Перад падачай на стол пасыпаць салянку дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі ці кропу.
|