- марская капуста – 320 г
- свініна – 200 г
- рэпчатая цыбуля – 80 г
- морква – 40 г
- пятрушка – 20 г
- тамат-пюрэ - 100
- воцат – 35 г
- мука – 15 г
- сметанкавае масла – 50 г
- цукар – 30 г
- соль - па густу.
Вараную марскую капусту наразаюць, цыбулю шаткуюць. На нагрэтую патэльню з невялікай колькасцю тлушчу кладуць свініну, цыбулю, нашаткаваную моркву і падсмажываюць, у канцы прысыпаюць мукой. Дадаюць марскую капусту, таматавае пюрэ, запраўляюць спецыямі і тушаць да гатовасці. Пры падачы ў салянку дадаюць масла і пасыпаюць зелянінай.
|