- селядзец свежы – 80 г
- сардзіны – 15 г
- паляндвіца салёнага ці вэнджанага селядца – 20 г
- цыбуля рэпчатая - 30 г
- агуркі салёныя – 20 г
- перац струкавы – 15 г
- памідоры – 20 г
- тамат-пюрэ – 5 г
- каперсы – 5 г
- масліны – 5 г
- масла сметанкавае – 10 г
- цытрына - 1/6 шт.
- зеляніна пятрушкі - па густу
-лаўровы ліст - па густу
- перац чорны гарошкам - па густу
-соль - па густу.
Рэпчатую цыбулю, струкавы перац нарэзаць саломкай і пасераваць па асобнасці да гатовасці. У цыбулю пры пасераванні дадаць тамат-пюрэ, лаўровы ліст і перац гарошкам. У гарачую ваду ці рыбны булён пакласці струкавы перац, цыбулю, падрыхтаваныя салёныя агуркі, каперсы і варыць 10-15 хвілін. Затым дадаць нарэзаныя на порцыі паляндвіцы свежага селядца, сардзіны, мякаць салакі, нарэзаны тонкімі лустачкамі вымачаны салёны селядзец ці вэнджаны, свежыя памідоры, нарэзаныя долькамі, і ўсё варыць да гатовасці свежага селядца. У талеркі з салянкай пакласці масліны, кружочкі цытрыны і зеляніну.
|