- мясныя прадукты (ялавічына, язык, каўбаса баранавая, бараніна вэнджаная) – 120 г
- цыбуля рэпчатая - 60 г
- агуркі салёныя – 60 г
- тамат-пюрэ – 50 г
- масла сметанкавае – 20 г
- лаўровы ліст - па густу
-перац,
-зеляніна - па густу
для клёцак:
- мука – 40 г
- масла сметанкавае – 6 г
- яйка – 15 г
- булён - 60 мл.
Рэпчатую цыбулю нашаткаваць і спасераваць на сметанкавым масле, дадаць тамат-пюрэ і працягваць пасераванне 5-8 хвілін. Салёныя агуркі, вычышчаныя ад скуркі і насення, нарэзаць тонкімі лустачкамі і злучыць з пасераванай цыбуляй, варанымі нарэзанымі мяснымі прадуктамі - ялавічынай, языком, баранавай каўбасой ці вэнджанай баранінай. Усё гэта заліць гатовым працэджаным мясным булёнам, пакласці перац, лаўровы ліст, соль, мучныя заварныя клёцкі і варыць 5-10 хвілін. Падаваць салянку са смятанай і дробна нарэзанай зелянінай.
|