- грыбы – 500 г
- рэпчатая цыбуля - 2-3 невялікія цыбуліны
- кукурузная мука - 1 ст. л.
- часнык- па густу
-зеляніна - па густу
-струкавы перац - па густу
- соль - па густу.
Грыбы прамыць у праточнай вадзе, пакласці ў рондаль, заліць вадой і паставіць варыць да гатовасці. Адвар працадзіць.
Вараныя грыбы нарэзаць саломкай. Дробна нарэзаную цыбулю патушыць у сметанкавым масле, злучыць з грыбамі і заліць грыбным адварам.
Як толькі суп закіпіць, дадаць у яго разведзеную ў цёплым грыбным адвары кукурузную муку і даць пакіпець 10 хвілін.
Затым пакласці ў рондаль з супам дробна нарэзаную зеляніну (кінзу, пятрушку, кроп), расцёрты часнык, струкавы перац і соль.
Праз 5 хвілін зняць з агню і дадаць тоўчаныя грэцкія арэхі. Перад падачай на стол у кожную талерку дадаць дробна насечаны кроп
|