(балгарская страва)
-страўнік (баранавы, свіны ці цялячы) – 500 г
-малако - 1 л
-алей - па густу
-папрыка - па густу
-соль - па густу
для заправы:
-часнык - 3-4 зубчыка
-востры чырвоны перац - па густу
-вінны воцат - па густу.
Шкембе па-балгарску - страўнік, а чорба - суп. Гэты суп мае востры і апальваеючы густ (абавязкова есць гарачым). Яго часта ўжываюць з пахмелля - асвяжае. Перад ужываннем пакладзіце лыжку-другую заправы, суп павінен быць злёгку кіслым ад воцату. Дадайце і востры перац па густу. Страўнік памыць, сварыць у падсоленай вадзе (каля 1 - 1,5 л) да гатовасці, выняць з вады і нарэзаць дробна нажом (кавалачкі прыкладна 0,5 на 1 см). Вярнуць у булён, даліць малако. У патэльні нагрэць масла, усыпаць каля 1 г. лыжкі папрыкі (молаты сухі чырвоны салодкі перац), хутка перамяшаць і выліць у суп. Паставіць суп на агонь і давесці да кіпення. Падаваць гарачым. Асобна падаецца ў шкляначцы заправа. Для заправы раздушыце часнык і дадайце воцат. Падаць чырвоны перац для дадатковай вастрыні па густу.
|