- сушоныя грыбы - 50 г
- капуста (свежая ці кіслая) - 500 г
- бульба - 750 г
- морква - 100 г
- пятрушка - 100 г
- рэпчатая цыбуля - 50 г
- цыбуля-парэя - 50 г
- тамат-пюрэ - 100 г
- топленае ці сметанкавае масла - 150 г
- смятана - 125 г
- соль - па густу
- лаўровы ліст - па густу
- перац - па густу
-зеляніна пятрушкі ці кропу - па густу
Замачыце сухія грыбы, прамыйце іх. Ачысціце карані пятрушкі і цыбулі-парэі. Пакладзіце ў рондаль і наліце вады. Ні ў якім разе не кладзіце адразу соль. Кіпеціце датуль, пакуль грыбы не стануць мяккімі.
Кіньце дробку солі, лаўровы ліст, перац. Варыце булён датуль, пакуль грыбы не апусцяцца на дно. Булён працэдзіце скрозь марлю ці сіта.
Грыбы, моркву, капусту парэжце, кіньце ў булён і кіпеціце датуль, пакуль морква не сварыцца напалову. Нарэжце цыбулю і абсмажце яе ў масле да залацістага колеру.
Бульбу парэжце саломкай. Пакладзіце ў суп цыбулю, бульбу і варыце да гатовасці бульбы. Не забудзьцеся пакласці тамат і адзін раз пракіпяціце з ім.
Суп разліце па талерках, пакладзіце смятану, пасыпце зелянінай пятрушкі ці кропу
|