-соль – 1 г
-смятана – 10 г
-зеляніна пятрушкі – 5 г
-масла смятанкавае – 5 г
-бульба – 150 г
-морква – 20 г
-геркулес – 30 г
-вада – 350 мл
-Моркву нарэзаць саломкай і прыпусціць у невялікай колькасці вады з маслам.
-Бульбу нарэзаць кубікамі пакласці ў кіпячую ваду, ўсыпаць шматкі "Геркулес", адварыць да паўгатовасці, затым дадаць прыпушчаную моркву і варыць на слабым агні да гатовасці. У канцы варкі суп пасаліць.
-Пры падачы заправіць смятанай, пасыпаць здробненай зелянінай.
|